Гэты сайт ствараецца ў дапамогу супольнасцям мігрантаў у Еўропе. Для мігрантаў і ўсіх зацікаўленых асобаў на мовах партнёраў праекта прадстаўлены карысныя адукацыйныя рэсурсы і навучальныя матэрыялы, фінансавая інфармацыя, прыклады станоўчых практык, кантактныя дадзеныя, сеткі, спасылкі і іншыя матэрыялы. Нашай мэтавай аўдыторыяй выступаюць не толькі мігранты, але і спецыялісты, якія працуюць з мігрантамі ў адукацыйнай і сацыяльнай сферах, выкладчыкі замежных моў, а таксама шырокая публіка. Дадзены сайт ствараецца, як масіў карыснай інфармацыі па фінансавых пытаннях , а таксама як крыніца адукацыйных рэсурсаў і навучальных матэрыялаў , як для самаадукацыі , так і для правядзення трэнінгаў. Ён арганізаваны для задавальнення ВАШЫХ патрэбаў.

ВУЧЫЦЕСЯ САМАСТОЙНА!

У раздзеле "Вучэбныя матэрыялы" прадстаўлены рэсурсы для вывучэння моў: карысныя фразы і імітацыйныя мадэлі дыялогаў. Акрамя гэтага, тут можна спампаваць "Комплекс інтэграцыі мігрантаў", азнаёміцца з фінансавымi радамi, якія ўлічваюць спецыфіку пэўнай краіны, пытаннямі працаўладкавання, выплатамі па сацыяльным забеспячэнні, правядзеннем банкаўскіх аперацый, перакладаў і абменных аперацый. Дадзены раздзел дапамагае мігрантам асвоіць самыя неабходныя ім фразы, а таксама інфармацыю аб мясцовых звычаях і ладзе жыцця.

ПАДТРЫМЛІВАЙЦЕ МІГРАНТАЎ!

У раздзеле "Матэрыялы для навучання" прадстаўлены карысныя матэрыялы для спецыялістаў, якія працуюць з мігрантамі ў адукацыйнай і сацыяльнай сферах, трэнераў, якія працуюць з дарослым насельніцтвам, і выкладчыкаў замежных моў. У дадзеным раздзеле таксама можна знайсці даступныя для запампоўкі "Матэрыялы для навучання мігрантаў асноўным навыкам у вырашэнні фінансавых пытанняў", а таксама праграму і методыку арганізацыі семінараў для мігрантаў. Відэа і прыклады праведзеных трэнінгаў дапамагаюць у лепшым засваенні прапанаваных матэрыялаў і методык.

ВУЧЫЦЕСЯ НА ДОБРЫХ ПРЫКЛАДАХ!

Раздзел "Прыклады станоўчай практыкі", уключае прыклады станоўчай практыкі, набытай кожнай краінай-партнёрам. Прадстаўлены трэнінгі , праведзеныя ў няўрадавых , фінансавых і сацыяльных установах. Акрамя гэтага, можна азнаёміцца з аглядамі прыкладаў станоўчых практык на розных мовах.

УКЛЮЧАЙЦЕСЯ Ў САЦЫЯЛЬНЫЯ СТРУКТУРЫ МІГРАНТАЎ!

Раздзел "Прадстаўнікі супольнасцяў мігрантаў" - вельмі важны рэсурс, як для мігрантаў, якія ўжо жывуць у новых краінах, так і для тых, якія толькі плануюць іміграваць. Тут прадстаўлены кантактныя дадзеныя прадстаўнікоў супольнасцяў мігрантаў у розных краінах.

ЗАДАВАЛІЦЕ СВАЮ ЦІКАЎНАСЦЬ!

У раздзеле "Спасылкі" прадстаўлена карысная інфармацыя аб іншых міжнародных праектах і сетках па вывучэнню моў і праблемах інтэграцыі, спасылкі на фінансавыя ўстановы, слоўнікі, супольнасці мігрантаў, даследчыя сайты і іншыя знешнія рэсурсы, неабходныя як мігрантам, так і спецыялістам, якія працуюць з імі.